Журналіста Алеся Любянчука паўторна асудзілі, унеслі ў спіс «тэрарыстаў» – і вызвалілі
Журналіста Алеся Любянчука двойчы асудзілі ў Беларусі. У першы тэрмін ён правёў за кратамі амаль тры гады, у другі — яшчэ амаль год.

КДБ уключыў 38-гадовага Любенчука ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта азначае, што яго ізноў асудзілі. Гэтым разам па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу — за «распальванне варожасці», паведамляе «Хрысціянская візія».
Упершыню Алеся Любенчука арыштавалі ў траўні 2022 года і прыгаварылі да трох гадоў калоніі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Падставай да пераследу стаў факт супрацы ў якасці відэааператара з незалежнымі медыя. Журналіст цалкам адбыў пакаранне ў магілёўскай калоніі і выйшаў на волю ў студзені 2025 года.
У жніўні 2025 года Любянчука арыштавалі ізноў. У траўні 2026 года ён выйшаў на волю.
@bajmedia