• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал SENS, Telegram-канал і старонка ў Facebook з магілёўскімі навінамі

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 сакавіка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    экстрэмісцкія матэрыялы РБ

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 18 сакавіка 2026 года ў гэты спіс уключылі YouTube-канал SENS_belarus (ідэнтыфікатар youtube.com/@SENS_belarus). Канал мае амаль 10 тысяч падпісчыкаў, ён створаны намаганнямі міжнароднай журналісцкай і экспертнай супольнасці і транслюе навіны з Беларусі і свету. Раней, 12 ліпеня 2024 года, суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў  «экстрэмісцкім» аднайменны акаўнт у Tik­Tok разам з яго лагатыпам — такім жа, як і на YouTube-канале.

    Гэтаксама суд Ленінскага раёна Магілёва 18 сакавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік з назвай «Он не Батька. Как Лукашенко уничтожает Беларусь», размешчаны на YouTube-канале «Навальный LIVE» (ідэнтыфікатар youtube.com/@NavalnyLiveChannel).

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 17 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» абвешчаны Telegram-канал «Вобласць падзей — Магілёў i ваколіцы» (ідэнтыфікатар t.me/padzeiby) і старонка ў Face­book з назвай «Вобласць падзей Магілёў i ваколіцы» (ідэнтыфікатар facebook.com/padzei.by). Гэта два інтэрнэт-рэсурсы з мясцовымі навінамі Магілёўшчыны, першы мае ўзяго 124 падпісчыкі, а другі — амаль паўтары тысячы чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.