• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У БелТА — новы гендырэктар

    Генеральным дырэктарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва прызначаны Андрэй Мохар.

    У БелТА — новы гендырэктар Андрэй Мохар

    Да гэтага часу Андрэй Мохар працаваў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

    Мохару 49 гадоў. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Акадэмію кіравання. Кар’еру пачынаў на радыё. Стажыраваўся ў ЗША, Еўропе, Кітаі і Расіі. У 2005 годзе прыйшоў на АНТ. 

    У нулявыя Андрэй Мохар быў вядомы як каментатар снукера (разнавіднасць більярда) на АНТ, некаторы час быў дыджэем, пасля ўзначальваў FM-радыёстанцыю.

    Яго бацька Кастусь Мохар быў галоўным рэдактарам ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».

    «Прынцып у прафесіі — усё будзе так, як мы пакажам», — гаворыцца ў яго біяграфіі новага кіраўніка БелТА сайце АНТ.

    Раней гендырэктарам БелТА была Ірына Акуловіч. 25 лістапада 2025 года Лукашэнка вызваліў яе ад пасады — яе прызначылі дарадцам-пасланцам пасольства Беларусі ў РФ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.