• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайты незалежных беларускіх медыяў на працягу некалькіх дзён церпяць ад DDOS-атак

    Цягам апошняга часу некалькі буйных беларускіх медыяў паведамілі пра DDOS-атакі.

    Выява зроблена БАЖ з дапамогай Gem­i­ni

    «На сайт Nashaniva.com сёння ад ночы пачаўшыся чарговая DDoS-атака. Ён можа быць часова недаступны або адкрывацца з затрымкамі», — паведаміла выданне зранку 11 траўня.

    Днём раней, 10 траўня, ад атакі пацярпеў сайт незалежнага беларускага выдання «Позірк».

    «На сайт «Позірку» ідзе беспрэцэдэнтная атака. Яна адбываецца ўжо каля дванаццаці гадзін. Зараз мы працуем над вырашэннем праблемы, але сайт працуе з перабоямі. Заставайцеся з намі!», — звярнулася да чытачоў рэдакцыя.

    29 красавіка пра DDOS-атаку паведамляла анлайн-выданне «Зеркало» і папярэджвала, што праз гэта часова могуць не адкрывацца старонкі сайта.

    Хто ажыццяўляе атакі — невядома.

    Раней шэраг сайтаў незалежных медыяў трапіў пад кібератаку ў сакавіку, на Дзень Волі. Тады пра гэта папярэджвалі прапагандысцкія рэсурсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.