У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі акаўнты ў Threads журналістаў і блогераў
Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык. Фота: Белсат
У яго ўключылі адразу 23 акаўнты ў Threads, якія 5 мая 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Партызанскага раёна Мінска. У іх ліку 8 акаўнтаў інфармацыйных рэсурсаў і беларускіх журналістаў і блогераў:
- акаўнт Charter97.org (ідэнтыфікатар www.threads.com/@charter97org);
- акаўнт «Filiżanka — Польша Новости» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@filizankanews);
- акаўнт Alina Koushyk / Editor-in-chief of Belsat TV (ідэнтыфікатар www.threads.com/@alinakoushyk);
- акаўнт «Каця Пытлева» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@ezhaka);
- акаўнт Usiasłaŭ Paškievič (ідэнтыфікатар www.threads.com/@usiaslau_paszkievicz);
- акаўнт Mikola Dziadok (ідэнтыфікатар www.threads.com/@mikola_dziadok);
- акаўнт Aliaksandr Ivulin (ідэнтыфікатар www.threads.com/@a_ivulin);
- акаўнт «Грустный Коленька» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@sad_mikalai).
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі акаўнты ў Threads праваабарончых структур:
- акаўнт Volunteer Service of Viasna Human Rights Center (ідэнтыфікатар www.threads.com/@vsviasna);
- акаўнт Free Belarus Women (ідэнтыфікатар www.threads.com/@freebelaruswomen);
- акаўнт Задзіночання беларускіх студэнтаў «ЗБС | BSA | zbsunion.org» (ідэнтыфікатар www.threads.com/@zbsunion).
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла і старонка Voice of Belarus у сацыяльнай сетцы X (ідэнтыфікатар https://www.x.com/belarusvoice). Яе змест 6 траўня 2026 года прызнаў «экстрэсмісцкім» суд Ленінскага раёна Брэста. Voice of Belarus — гэта медыяпраект Нямецка-беларускага таварыства Deutsch-belarussische gesellschaft e.V., створаны для распаўсюду навінаў пра беларускую грамадзянскую супольнасць.
@bajmedia