У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі пяць TikTok-акаўнтаў з навінамі Брэстчыны
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: БАЖ
Туды ўключылі TikTok-акаўнты, дзе ў відэафармаце размяшчаюцца навіны з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці:
- акаўнт «Пояс Белавежы» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@poyasbelavezy), які мае 5895 падпісчыкаў;
- акаўнт «Па першае, я з Пiнска» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@pinskby), 6520 падпісчыкаў;
- акаўнт «brest_region» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@brest_region), 4220 падпісчыкаў;
- акаўнт «Не Лунiнец, а Лунiнец» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@luniniec), 5231 падпісчык;
- акаўнт «Яново» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@ivanavaby) 3991 падпісчык.
Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 20 траўня 2026 года прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў