«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка Malanka Media ў Facebook і Instagram-акаўнт Кацярыны Ваданосавай
Міністэрства інфармацыі Беларусі 2 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Кацярына Ваданосава. Фота: з асабістага архіва журналісткі
У яго ўключылі Instagram-акаўнт з назвай kasia_vadanosava (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/kasia_vadanosava). Рашэнне прызнаць інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» прыняў 1 чэрвеня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.
Гэта прыватная старонка Кацярыны Ваданосавай, блогеркі і тэлевядоўцы, спявачкі і даследчыцы гістарычнага касцюма, ён мае больш за 11 тысяч падпісчыкаў.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і старонку Malanka Media ў Facebook (ідэнтыфікатар
https://www.facebook.com/profile.php?id=61574840201437&locale=ru_RU). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» 29 траўня 2026 года яе прызнаў суд горада Наваполацка.
Гэты інтэрнэт-рэсурс мае амаль 8 тысяч падпісчыкаў, ён афіляваны з незалежным беларускім СМІ «Маланка Медыя», заснаваным у 2020 годзе. У лютым 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «Маланка Медиа» была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
@bajmedia