• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка Malanka Media ў Facebook і Instagram-акаўнт Кацярыны Ваданосавай

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 2 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Кацярына Ваданосава. Фота: з асабістага архіва журналісткі

    У яго ўключылі Insta­gram-акаўнт з назвай kasia_vadanosava (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/kasia_vadanosava). Рашэнне прызнаць інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» прыняў 1 чэрвеня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

    Гэта прыватная старонка Кацярыны Ваданосавай, блогеркі і тэлевядоўцы, спявачкі і даследчыцы гістарычнага касцюма, ён мае больш за 11 тысяч падпісчыкаў.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і старонку Malan­ka Media ў Face­book (ідэнтыфікатар
    https://www.facebook.com/profile.php?id=61574840201437&locale=ru_RU). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» 29 траўня 2026  года яе прызнаў суд горада Наваполацка.

    Гэты інтэрнэт-рэсурс мае амаль 8 тысяч падпісчыкаў, ён афіляваны з  незалежным беларускім СМІ «Маланка Медыя», заснаваным у 2020 годзе. У лютым 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «Маланка Медиа» была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.