• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дакументальны фільм «Белсату» пакажуць на фестывалі кіно ў Варшаве

    У ліпені ў Варшаве стартуюць бясплатныя кінапаказы «Пад агульным небам» на адной з гарадскіх вуліцаў у серады і чацвяргі. У сярэдзіне месяца пройдзе асобны беларускі кінавечар, на якім пакажуць ігравы і дакументальныя фільмы.

    Кадр з фільму «Казка» Якуба Станкевіча. Фота: Белсат

    Паказваць фільмы пад адкрытым небам пачнуць 8 ліпеня. Аматарам кіно да 9 верасня пакажуць 20 фільмаў, большасць з якіх сталіся пераможцамі буйных фестываляў свету (Венецыянскага, Берлінале, Лёкарна, Карлавы Вары), не былі ў кінапракаце, але некалькі разоў паказваліся ў межах польскіх прэм’ераў. У праграме – поўнаметражныя мастацкія карціны, дакументальныя і эксперыментальныя жанры ўкраінскага, беларускага, в’етнамскага, індыйскага, грузінскага і, упершыню, балгарскага кінематографу.

    «Кіно, мовы і гісторыі з розных куткоў свету сустрэнуцца пяты раз», – распавядаюць арганізатары.

    «Пад агульным небам» – гэта прагляд фільмаў, які стварае «прастору для міжкультурнага дыялогу». Праект зʼявіўся ў 2022 годзе і ладзіцца Цэнтрам думкі Яна Паўла II.

    Падзеі пройдуць у двары гістарычнага шматкватэрнага дому на адрасе Фоксаль, 11 (Fok­sal, 11). Уваход вольны.

    Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?

    Што пакажуць беларусы

    Беларускі кінавечар, медыйным партнёрам якога стаўся «Белсат», пройдзе 15-га ліпеня. Гледачы ўбачаць ігравы фільм Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Азёрава». Гэта гісторыя 25-гадовага маладога музыкі, які марыць пра поспех, пакуль медыі прадказваюць Трэцюю сусветную вайну, а ягоная сястра бярэ ўдзел у пратэстах. У 2025 годзе карціна атрымала спецыяльную прэмію чытачоў Tagesspiegel на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, а таксама спецыяльную прэмію сімпатыяў гледачоў і прэмію маладога журы на фестывалі аўтарскага кіно ў Мадрыдзе.

    Падчас другога паказу ў гэты дзень можна будзе ўбачыць новую дакументальную працу «Белсату» — «Казка» Якуба Станкевіча. Яна раскажа пра мастака з Падляшша, які жыве ў зямлянцы ў вялікім лесе. Як любая казка, гісторыя адначасова аптымістычная, містычная і трагічная.

    Кадр з фільму «Казка» Якуба Станкевіча

    Кадр з фільму «Казка» Якуба Станкевіча. Фота: Белсат

    «Віктар – сам частка гэтага лесу. Ён нарадзіўся ў вёсцы, якая жыла гэтак жа, як стагоддзі таму. І хоць яна знікла незваротна, усё роўна гучыць у яго свядомасці. Гістарычныя раны раняць Віктара настолькі, што яму даводзіцца выказваць свой боль праз выявы», – гаворыцца ў апісанні дакументалкі.

    Паводле арганізатараў праекту, кожны вечар – «гэта паўнацэнны культурны і адукацыйны вопыт». Перад гледачамі спачатку выступяць эксперты, якія прапануюць сацыяльна-палітычны кантэкст, інтэрпрэтатыўныя ключы і падрыхтоўку да інфармаванага ўспрымання. Пасля фільмаў праходзяць дыскусіі з удзелам кінематаграфістаў і экспертаў. Запланаваныя таксама сустрэчы з рэжысёрамі.

    «Талака. Будуем Мрою». «Белсат» запускае ўвосень дакументальны серыял

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.