Пабачыў свет вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь на англійскай мове
Выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага. Пра гэта паведаміў Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь
У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.
Сярод аўтараў выдання — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Яго раздзел «How the Republic of Belarus Became Obsessed with Historical Memory» прысвечаны таму, як гістарычная памяць стала адным з важных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.
Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.
Больш пра кнігу і поўны змест — на сайце Routledge
@bajmedia