З сайта «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову
Пасля абнаўлення сайту дзяржаўнай праўладнай газеты «Гомельская праўда» на ім знікла магчымасць чытаць матэрыялы на беларускай мове, піша Homeldays.

Зараз на сайце «Гомельскай праўды» беларуская мова ўвогуле не прадугледжана, нават няма магчымасці пераключыцца на аўтаматычны пераклад. Засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове з мінулых часоў. Апошні такі тэкст быў выдадзены два месяцы таму, адзначае Homeldays.
Абнаўленне інтэрнэт-версіі «Гомельскай праўды» можа быць звязана з тым, што раней сайт некалькі разоў паспяхова атакавалі Кіберпартызаны. Пасля гэтых узломаў праўладнае медыя не працавала працяглы час, абнаўляючыся праз тэлеграм-канал.
Сколько тратят из бюджета на пропаганду гомельские идеологи: сумма впечатляет
@bajmedia