• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок медыя

    «Этычных парушэнняў у публікацыі няма».

    Літоўская камісія па этыцы не знайшла парушэнняў у артыкуле Нашай Нівы

    Дамінікас Чывіліс злева, Сяргей Спарыш у цэнтры. Скрыншот відэа

    Камісія па этыцы грамадскага інфармавання Літвы разгледзела скаргу блогера Дамінікаса Чывіліса на публікацыю «Нашай Нівы» «Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд», якая была апублікаваная 28 сакавіка 2026 года.

    На пасяджэнні 14 ліпеня камісія звярнула ўвагу, што ў публікацыі было выказана меркаванне, а сам тэкст выйшаў у адпаведнай рубрыцы партала, дзе публікуюцца дыскусійныя і публіцыстычныя матэрыялы, палітычныя і навуковыя спрэчкі.

    Да таго ж «Наша Ніва» Чывілісу двойчы прапаноўвала выказаць сваё меркаванне ў адказ, але ён адмовіўся.

    Члены камісіі адзначылі, што заяўніку варта было скарыстацца правам на адказ, бо «дыялог трэба развіваць заўсёды, нават у самых цяжкіх дыскусіях».

    Ніхто з членаў камісіі парушэнняў этыкі ў публікацыі не ўбачыў. Агульнай згодай камісія вырашыла: нормы этыкі грамадскага інфармавання ў матэрыяле «Нашай Нівы» парушаныя не былі.

    Раней Камісія па этыцы прыняла аналагічнае рашэнне па скарзе Вольгі Карач: парушэнняў этыкі таксама не выявілі.

    Сяргей Спарыш — былы палітвязень. Жыве ў Літве пасля дэпартацыі з Беларусі. У беларускім апазіцыйным полі ён далучыўся да плыні, якая радыкальна крытыкуе Офіс Ціханоўскай. Акрамя таго, Спарыш увайшоў у кааліцыю з Вольгай Карач.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.