• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенская дзяржгазета напісала пра візіт Ціханоўскай у Кіеў – карыстальнікі прымецілі распальванне варожасці

    Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» прысвяціла некалькі пастоў у Threads візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Аўтары публікацый выкарыстоўвалі даволі рэзкія фармулёўкі – некаторыя каментатары звярнулі на гэта ўвагу.

    Рэдакцыя «Гродзенскай праўды». Фота: яндэкс-карты

    «Пратэрмінаваная Света», «кіраўнік змагароў» і «паказушнае ўскладанне каля магіл наёмных нацыкаў (зямля ім шклаватай)» — так супрацоўнікі «Гродзенскай праўды» апісалі візіт Ціханоўскай у Кіеў.

    У каментары пад пасты прыйшло кіраўніцтва газеты: галоўная рэдактарка Таццяна Сяргеева, яе намесніца Анжаліка Кісляк, карэспандэнтка Мілана Дудко і Маргарыта Сяўко, а таксама аглядальніца Алена Худзік і рэдактарка інтэрнэт-рэсурсу газеты Анастасія Адосій.

    Гродзенская праўда пра візіт Ціханоўскай у Кіеў

    Публікацыя “Гродзенскай праўды” ў Threads. Скрыншот Hrodna.life

    Анжаліка Кісляк дзякуе Богу за тое, што ён «збераг нас ад такіх Свет». Падобную фармулёўку выкарыстоўвае і Маргарыта Сяўко.

    Адзін з удзельнікаў абмеркавання выказаў здагадку: пост раскідалі па чатах вайбера, каб нагнаць каментатараў. «Не пі***і», – адказвае яму галоўная рэдактарка Таццяна Сяргеева. Адказваючы іншаму карыстальніку Сяргеева пажадала рака і дадала, што ў “адрас добрых людзей” гадасцяў не піша.

    Каментарый галоўнай рэдактаркі “Гродзенскай праўды”. Скрыншот Hrodna.life

    У каментарах ёсць удзельнікі абмеркавання, якія падтрымліваюць рыторыку газеты. Зрэшты, пакідаюць каментары і тыя, хто не згодны з фармулёўкамі супрацоўнікаў.

    «Навіны скончыліся? Даўгунец адцераблі ўжо? Макрон не тэлефануе болей?» — піша адзін з каментатараў.

    «А ці вам можна пісаць пра экстрэмізм? 15 сутак ці крыміналку не заробіце?» – цікавіцца іншы.

    “Вам што Дзмітрый Мядзведзеў майстар-клас па капірайтынгу правёў?” – жартуе трэцяя каментатарка.

    “Вельмі падобна на распальванне нянавісці па сацыяльнай прыкмеце”, – адзначае яшчэ адзін карыстальнік.

    На гэтыя каментары супрацоўнікі не адказалі.

    Святлана Ціханоўская прыехала ў Кіеў 25 лютага па запрашэнні Уладзіміра Зяленскага. Гэта яе першы візіт у краіну з 2020 году.

    У рамках сустрэчы Ціханоўская прыме ўдзел у штогадовым Міжнародным саміце гарадоў і рэгіёнаў. Спікерка таксама наведала могілкі, дзе пахаваная 24-гадовая беларуская актывістка Марыя Зайцава.

    Ідэолагі Гродна даплацяць дзяржгазеце за публікацыю віншаванняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.