• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР і Telegram-канал Ігара Лосіка

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР

    Скрыншот сайта польскага інфармагенцтва РАР

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» быў прызнаны сайт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Pol­s­ka Agenc­ja Pra­sowa) з ідэнтыфікатарам https://www.pap.pl. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 28 ліпеня 2026 года.

    У спіс унеслі Insta­gram-суполку «Пошукі старога Гомеля» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/stary_homel) і ў Telegram (ідэнтыфікатар https://t.me/stary_homel). Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля 28 ліпеня 2026 года.

    «Пошукі старога Гомеля» — праект, які некалькі гадоў таму пачыналі гомельскія незалежныя журналісты.

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя акаўнт «Swi­eta Nil­la» ў Threads (ідэнтыфікатар @nil_la) рашэннем суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 23 ліпеня 2026 года, а таксама Telegram-каналы «Игорь Лосик» (ідэнтыфікатар http://t.me/igorlosik) і «Навальный LIVE» (ідэнтыфікатар http://t.me/navalnylivechannel) рашэннем суда Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ад 23 ліпеня 2026 года.

    Распаўсюд матэрыялаў, прызнаных беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі», у ліку праз спасылкі, рэпосты, лайкі, цягне за сабой адказнасць паводле артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.