• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава»

    1 жніўня, у суботу, у Варшаве згуляюць V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава.

    У 2022 годзе гэты аматарскі футбольны турнір быў арганізаваны ў падтрымку беларускага журналіста Аляксандра Івуліна, які тады знаходзіўся за кратамі. Турнір, вядомы як Кубак Івуліна, стаў штогадовай традыцыяй, якая аб’ядноўвае беларусаў і беларусак.

    Сёлета па ініцыятыве Аляксандра Івуліна турнір перайменавалі ў Кубак Мелказёрава, у памяць пра журналіста, які заўчасна сышоў у снежні 2025 года.

    «Гэты Кубак заўсёды быў пра супольнасць, салідарнасць і сапраўдныя беларускія каштоўнасці. З гэтага года ён яшчэ і пра памяць. Пра памяць пра Мікіту. Пра чалавека, з якім мы беларуселі разам. Пра чалавека, які кожную суботу даказваў, што нашае жыццё — маліна. Пра чалавека, які верыў, што сонца загляне», — пісаў Аляксандр Івулін.

    Турнір адбудецца па адрасе ul. Mary­mon­c­ka 34, Варшава, Акадэмія фізічнага выхавання. Пачатак — у 10.00.

    Плануецца, што цягам дня за кубак будуць змагацца больш за 20 каманд. Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі  ад вядомых беларусаў.

    Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых, уваход вольны.

    «Для Мікіты гэты турнір быў вельмі важны. Таму давайце і мы будзем разам у гэты дзень», — кажа Аляксандр Івулін.

    Праграма Кубка па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.