• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыйны партал Onliner атрымаў прадпісанне ад МАРГ

    Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла прадпісанне інфармацыйнаму парталу Onlin­er з‑за рэкламы касметыкі Nivea, продаж якой забаронены ў Беларусі.

    Інфармацыйны партал Onliner атрымаў прадпісанне ад МАРГ

    Фота: МАРГ

    МАРГ праверыў мабільную версію Onlin­er пасля звароту грамадзяніна і выслветліў, што рэклама Nivea размяшчалася ў канцы артыкулаў у раздзелах “Аўто” і “Тэхналогіі”. 

    Паводле ведамства, «гэтыя абставіны сведчылі аб парушэнні рэкламараспаўсюджвальнікам ТАА «Онлайнер» патрабаванняў Закона «Аб рэкламе»».

    У сувязі з гэтым парталу было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэння. Таксама МАРГ накіраваў папярэджанне рэкламадаўцы — ТАА «Яндэкс Рэклама».

    Адзначаецца, што Onlin­er  выканаў прадпісанне ў поўным аб’ёме.

    У МАРГТ таксама нагадалі, што за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэння, а таксама за выдачу двух і больш прадпісанняў на працягу года рэкламараспаўсюджвальнік можа быць выключаны з Рэестра рэкламараспаўсюджвальнікаў.

    Беларусь увяла забарону на ўвоз і продаж прадукцыі Nivea ў красавіку 2021 года на фоне адмовы кампаніі Beiers­dorf, якой належыць брэнд, спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі ў тым жа годзе. Адмова была выкліканая ўнутрыпалітычнай сітуацыяй у краіне. Чэмпіянат у студзені таго ж года быў перанесены ў Латвію (прайшоў з 21 траўня па 6 чэрвеня), якая першапачаткова павінна была прымаць яго разам з Беларуссю. У снежні 2025 года забарона была падоўжаная да 31 снежня 2027 года. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.