• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У міждзяржаўны крымінальны вышук абвесцілі блогера Глеба Сямёнава

    Асабовыя звесткі Глеба Сямёнава з’явілася 27 кастрычніка ў вышуковай базе РФ. 30‑гадовага блогера шукае УУС Гомельскай вобласці. Артыкул, паводле якога супраць Сямёнава высунута крымінальнае абвінавачанне, не названы.

    У крымінальны вышук абвесцілі блогера Глеба Сямёнава

    Глеб Сямёнаў. Фота: скрыншот відэа YouTube-канала «Этот Прус»

    Глеб Сямёнаў набыў вядомасць праз Tik­Tok, дзе два гады вёў старонку выдання Kyky.org. Таксама ён удзельнічаў у гумарыстычным шоу «о(б)суждаем» і ў праекце «Как это понимать» разам з Арцёмам Шрайбманам. 

    Міждзяржаўная база вышуку папаўняецца практычна штодня, і даволі часта там з’яўляюцца ўсё новыя імёны беларускіх медыяработнікаў і блогераў. Так, 12 кастрычніка ў вышук абвясцілі і медыяменеджара Аляксандра Васілевіча, выдаўца і саўладальніка kyky.org, «The Vil­lage Беларусь». Нагадаем, у траўні 2022 года kyky.org  абвясцілі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем» адпаведным рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў РБ.

    Гэтаксама ў кастрычніку ў міждзяржаўную базу вышуку ўключылі былую журналістку TUT.BY Адар’ю Гуштын і гісторыка і публіцыста, былога намесніка рэдактара часопісаў ARCHE Пачатак і «Наша гісторыя» Аляксандра Пашкевіча.

    Беларускія грамадзяне трапляюць у гэтую базу на запыт сілавых структур Беларусі, і ў ёй ужо больш за сотню незалежных журналістаў і медыясупрацоўнікаў.

    Гэта азначае, што людзей вышукваюць у Расіі і Беларусі, іншых дзяржавах-удзельніцах СНД, а таксама могуць выдаць з «сяброўскіх» беларускаму рэжыму краін.

    Зараз у гэтай базе больш за 6 000 беларускіх грамадзян, гэта журналісты, грамадскія актывісты і шэраговыя ўдзельнікі пратэстаў 2020 года, якія былі вымушаны пакінуць радзіму пад пагрозай палітычна матываванага крымінальнага пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.