• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Канстанціна Залатых выявілі анкалогію, BYSOL адкрыў збор

    У былога палітзняволенага, экс-дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Яму патрэбна дапамога.

    У Канстанціна Залатых выявілі анкалогію

    Зараз Канстанцін чакае абследавання і лячэння. З прычыны складанасцяў дыягназу яго накіравалі ў спецыялізаваную клініку ва Уроцлаве. Фонд BYSOL абвясціў збор — грошы патрэбны, каб пакрыць паездкі, а таксама арэнду жылля і побытавыя патрэбы сям’і на тры месяцы.

    Нагадаем, медыяменеджара Канстанціна Залатых асудзілі па чатырох артыкулах да чатырох гадоў калоніі. Ён правёў за кратамі ўвесь тэрмін прысуду, частку часу — у ШІЗА, дзе ён не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі.

    Сям’я Канстанціна з’ехала з Беларусі адразу пасля яго арышту. Пасля вызвалення былы палітвязень таксама пакінуў краіну праз статусы «тэрарыста» і «экстрэміста» і пастаянную пагрозу новага пераследу.

    Ужо ў Польшчы ў яго дыягнаставалі рак ныркі, а таксама іншыя захворванні, якія сталі вынікам зняволення, — кардыялагічныя расстройствы, пашкоджанні сасудаў ног. Паводле Залатых, лячэнне ў Польшчы ён атрымлівае бясплатна, а дапамога патрэбна, каб пакрыць штодзённыя выдаткі ў гэты перыяд.

    «Праблема ў тым, што цяпер праз хваробу, шпіталізацыі і пастаянныя абследаванні я не магу паўнавартасна забяспечваць сям’ю. Пасля зняволення, вымушанага пераезду і ўсяго перажытага ў нас практычна не засталося грошай», — піша былы палітвязень.

    «Прызнаюся, прасіць аб дапамозе вельмі цяжка. Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой. Спадзяюся, што пасля завяршэння абследаванняў і лячэння зноў змагу самастойна забяспечваць сям’ю. Але цяпер нам патрэбная падтрымка, каб перажыць бліжэйшыя некалькі месяцаў», — дадае Канстанцін Залатых.

    Сума збору — 4 500 еўра:

    • 3000 еўра – арэнда жылля і камунальныя плацяжы на бліжэйшыя тры месяцы;
    • 900 – паездкі на дыягностыку і аперацыю ва Уроцлаў;
    • 600 – прадукты, неабходныя побытавыя і іншыя выдаткі сям’і напрацягу трох месяцаў.

    Дапамагчы можна ПА СПАСЫЛЦЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.