• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Instagram тэстуе гарызантальныя відэа даўжынёй да 90 хвілінаў

    Insta­gram вырашыў кінуць выклік YouTube і пачаў тэставаць новы для сябе фармат гарызантальных відэа пад назвай Fea­tures — іх хранаметраж зможа дасягаць 90 хвілін, піша The Verge і TechCrunch.

    Instagram тэстуе гарызантальныя відэа даўжынёй да 90 хвілінаў

    Кіраўнік Insta­gram Адам Мазэры прызнаўся, што доўгі час быў супраць доўгіх відэа на платформе, бо не хацеў змяшчаць фокус: кароткія Reels, фота і каруселі лёгка адпраўляць сябрам у дырэкт, што стымулюе сацыяльныя сувязі, тады як доўгі кантэнт карыстальнікі глядзяць у адзіночку. Пераканаць Мазэры ўдалося віцэ-прэзідэнту па прадукту Тэсэ Лаёнз.

    Паводле яе, рылсы застануцца базай, але ў карыстальнікаў павінна быць магчымасць глыбей пагрузіцца ў кантэнт улюбёных аўтараў, не пераходзячы на YouTube.

    Кароткі ды доўгі фарматы будуць дапаўняць адзін аднаго. Тэставая функцыя «Clips as Reels» дазваляе стваральнікам кантэнту аўтаматычна нарэзаць доўгія выпускі (падкасты, стэндапы) на кароткія рылсы з прамой спасылкай на поўны ролік. Таксама Insta­gram тэстуе дэсктопныя падборкі эпізадычных рылсаў — своеасаблівых серыялаў — і палепшыў навігацыю для наўпроставых эфіраў.

    5 заліпальных Insta­gram-акаўнтаў пра Беларусь

    Галоўная прычына, чаму аўтары аддаюць перавагу YouTube — празрыстая сістэма выплат. YouTube дзеліцца 55% даходаў ад рэкламы ў межах Part­ner Pro­gram. Кароткі фармат рылсаў і тыктокаў праз сваю спецыфіку манетызуецца дрэнна — рэкламныя ўстаўкі аб’ектыўна няма куды змяшчаць. У Insta­gram аўтары зарабляюць галоўным чынам за кошт прамых кантрактаў з брэндамі або фанацкіх падпісак, тады як выплаты ад самой платформы Мазэры лічыць «спальваннем капіталу».

    Поўнафарматныя 90-хвілінныя відэа дазволяць Meta паўнавартасна інтэграваць рэкламу ў ролікі. Прадстаўнікі кампаніі пакуль асцярожнічаюць у заявах пра будучыя дывідэнды для аўтараў, але пацвярджаюць, што вывучаюць новыя спосабы заробку на доўгім кантэнце, у тым манетызацыю за прагляды.

    Другі важны элемент экспансіі — хатнія тэлевізары. Дадатак Insta­gram TV, запушчаны ў канцы мінулага года і ўжо даступны на Apple TV, Sam­sung TV, Google TV і Fire TV, стане асноўнай пляцоўкай для прагляду гэтых 90-хвілінных відэа: карыстальнік зможа захаваць доўгі ролік са стужкі на тэлефоне і адразу адправіць яго на тэлевізар.

    Цяпер фармат Fea­tures ды інструментарый нарэзак тэстуюцца на абмежаванай групе аўтараў у Бразіліі ды ЗША.

    Соцсеть без «экстремистов». Начал работу «белорусский ответ» Insta­gram — кто там зарегистрировался

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.