• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання

    Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года.

    як далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання

    Фота: Вясна

    Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове.

    «Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы.

    Калі вы хочаце далучыцца да Тыдня, кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» будзе рада любому партнёрскаму і валанцёрскаму ўдзелу. Гэта можа быць арганізацыя з вашага боку:

    • кінапаказу і абмеркавання;
    • лекцыі, прэзентацыі або дыскусіі на тэму смяротнага пакарання;
    • мерапрыемства ва ўніверсітэце, бібліятэцы, культурнай прасторы ці вашым горадзе;
    • інфармацыйнай кампаніі;
    • або любой іншай крэатыўнай ініцыятывы, якая дапаможа ўзняць гэтую тэму.

    Праваабаронцы са свайго боку гатовыя дапамагчы:

    • інфармацыйнай падтрымкай;
    • экспертнымі кансультацыямі;
    • матэрыяламі і мерчам;
    • прасоўваннем вашага мерапрыемства і пошукам найлепшага фармату.

    Калі ў вас ёсць ідэя або проста жаданне зрабіць нешта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання — напішыце ў @niepakaranniu_bot.

    «Давайце разам зробім так, каб тэма смяротнага пакарання зноў стала часткай грамадскай дыскусіі і прагучала як мага мацней».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.