• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook-акаўнты журналістаў дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 8 верасня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Галубовіч, Дракахруст, Андрэева ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    У яго ўключылі адразу тры Face­book-акаўнты журналістаў, якія 4 верасня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

    Гэта старонка экс-палітзняволенай журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай Cata­ri­na Andree­va (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/catarina.bajvalova), акаўнт журналісткі, дакументальнай фатографкі і кінематаграфісткі Ксеніі Галубовіч Kseniya Halubovich (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/profile.php?id=100011768953788), акаўнт журналіста і палітычнага аглядальніка Юрыя Дракахруста Yury Drakakhrust (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/yury.drakakhrust).

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Insta­gram-акаўнт li_vetrava, які належыць беларускай блогерцы Лізе Ветравай (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/li_vetrava). Рашэнне прызнаць яго змест «экстрэмісцкім» прыняў 3 верасня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

    Днём раней, 2 верасня 2026 года, суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Telegram-акаўнт MAYDAY MOGILEV (ідэнтыфікатар https://t.me/MAYDAYhelp), які служыць для сувязі з магілёўскімі праваабаронцамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.