Прэмію імя Паліткоўскай прысудзілі зняволеным у РФ украінскім і расійскім журналісткам
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Украінскія і расійскія журналісткі, якія знаходзяцца ў зняволенні ў РФ і на часова акупаваных тэрыторыях, сталі лаўрэаткамі прэміі імя Ганны Паліткоўскай.

Пра гэта паведамляецца на сайце міжнароднай праваабарончай няўрадавай арганізацыі Reach All Women in War (RAW in War), якая заснавала гэтую прэмію.
Сярод украінскіх журналістак асабліва адзначылі Вікторыю Рошчыну. Яна асвятляла ваенныя злачынствы на акупаваных тэрыторыях і загінула ў расійскім зняволенні ў верасні 2024 года ў выніку катаванняў.
Акрамя таго, прэміяй адзначылі мелітопальскую журналістку Ірыну Леўчанка, якую ў Расіі прыгаварылі да 15 гадоў калоніі па справе аб «шпіянажы», журналістку выдання «РИА Мелитополь» Анастасію Глухоўскую, якая знаходзіцца ў расійскім палоне са жніўня 2023 года, і адміністратарку Telegram-канала «Мелітопаль — гэта Украіна» Яну Сувораву, якую ў Расіі прыгаварылі да 14 гадоў зняволення за «тэрарызм» і «шпіянаж».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia