• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенская дзяржгазета шукае супрацоўнікаў — гатовы працаўладкаваць нават пенсіянераў

    «Гродзенская праўда» шукае літаратурнага рэдактара або карэктара з функцыямі стыліста. Патрэбны чалавек, «які любіць слова і здольны ператварыць журналісцкі матэрыял у бездакорны тэкст». Гатовы разглядаць кандыдатаў, якія ўжо выйшлі на пенсію.

    Гродзенская праўда шукае супрацоўнікаў

    Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Unsplash.com

    У абавязкі літрэдактара будуць уваходзіць вычытка, карэктура, мастацкая і стылістычная праўка, а таксама праверка загалоўкаў і кантроль за афармленнем тэкстаў.

    Ад суіскальніка патрабуюць вышэйшую профільную адукацыю, выключную пісьменнасць, увагу да дэталяў і разуменне спецыфікі газетных жанраў. Абяцаюць афіцыйнае працаўладкаванне, “стабільную высокую зарплату” і графік 5/2 у офісе. Праўда, заробак будзе вядомы па выніках сумоўя.

    «Гродзенская праўда» – дзяржаўнае медыя, чыя павестка будуецца вакол падзей рэгіёну. У апошнія гады “Гродзенская праўда” актыўна асвятляе падзеі Польшчы і Літвы, выкарыстоўваючы дастаткова рэзкія фармулёўкі.

    У траўні 2026 газета звярнула ўвагу на візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Супрацоўнікі «Гродзенскай праўды» называлі Ціханаўскую «пратэрмінаванай Светай» і «кіраўніком змагароў». Удзельнікі абмеркавання прымецілі распальванне варожасці журналістамі.

    У Гродне выканкам хоча публікаваць інфармацыю ў СМІ. Пад умовы конкурсу трапляе толькі адна газета

    Колькі зарабляюць журналісты дзяржаўных медыяў?

    У канцы верасня журналісты BGMe­dia вывучылі рынак працаўнікоў дзяржаўных медыя. Больш за ўсё на сайце Дзяржаўнай службы занятасці знайшлося прапаноў для карэспандэнтаў (41), яшчэ 20 – для рэдактараў, галоўрэдаў і іх намаў.

    Рэдакцыя газеты “Дзянніца” ў Шчучыне прапаноўвала 215–500 руб. за чвэрць стаўкі. Былі вакансіі і на паўстаўкі. Напрыклад, “Прыпяцкая праўда” ў Нароўлі прапануе 429–500 руб., а “Горацкі веснік” у Горках – 600–700 руб. Зарплата на поўную стаўку вар’іруецца ад 858 да 1500 руб. у розных рэдакцыях.

    У Мінску сустракаюцца і значна больш высокія прапановы. У выдавецкім доме «Праф-Прэс» карэспандэнтам прапануюць да 2 200 руб., а «Белтэлерадыёкампанія» для працы на «Радыус-FM» пазначае ад 1 930 да 2 360 руб.

    На государственные СМИ потратили из бюджета почти в пять раз больше, чем планировали, в 2025 году

    Каго шукаюць у Гродзенскай вобласці?

    На тым жа сайце службы занятасці па Гродзенскай вобласці ёсць чатыры вакансіі для карэспандэнтаў. Супрацоўнікаў шукае “Гродна Плюс” і “Дзянніца”. Зарплата на поўную стаўку вар’іруецца ад 1000 да 1650 руб.

    “Воранаўская газета” шукае рэдактара – прапануе заробак ад 1126 да 1800 руб., а ў “Ашмянскі веснік” патрабуецца тэхнічны рэдактар ​​– плануюць плаціць 900‑1200 руб.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.