«Паведамляюць, што мне трындзец». Невядомыя пагражаюць журналісту Аляксандру Класкоўскаму
Журналіст, палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі паведаміў, што на карпаратыўную пошту выдання «Позірк», дзе ён працуе, прыйшоў электронны ліст з пагрозай фізічна расправіцца з ім.

Аляксандр Класкоўскі. Крыніца фота: Беларускае Радыё Рацыя
Пра гэта журналіст распавёў сёння, 8 кастрычніка, на сваёй старонцы ў Facebook.
Са слоў Класкоўскага, невядомы аўтар скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка.
«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з’яў я таксама не збіраюся», — піша палітычны аглядальнік.
«Ніхто не мае права пагражаць журналістам. Калі спадар Аляксандр лічыць, што атрыманыя ім пагрозы сапраўды сур’ёзныя, яму варта звяртацца ў праваахоўныя органы той краіны, дзе ён знаходзіцца — яны будуць абавязаныя адрэагаваць», — зазначае кіраўнік прававого цэнтра БАЖ Алег Агееў.
@bajmedia