• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігара Карнея ўзнагародзілі медалём «Гонар і Годнасць»

    Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі сем беларусаў і замежнікаў. У іх ліку — былы палітзняволены журналіст Ігар Карней.

    Ігара Карнея ўзнагародзілі медалём «Гонар і Годнасць»

    Ігар Карней пасля вызвалення трымае ўласны здымак. Фота: БАЖ

    Адпаведная пастанова была прынятая 24 кастрычніка 2026 года, паведамілі ў прэс-службе АПК.

    АПК адзначыў «за шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа» наступных асобаў:

    • Ігар Карней — беларускі журналіст, палітычны вязень, папулярызатар беларускай гісторыі і культуры. Узнагароджаны медалём «Гонар і Годнасць» за асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу па развіцці журналістыкі ў Беларусі. 
    • Ігар Іваноў — беларускі выдавец і грамадскі дзеяч, які шмат гадоў падтрымлівае беларускую культурную прысутнасць у Вялікабрытаніі і свеце. Адзначаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускіх праектаў за мяжой і папулярызацыю беларускай культуры.
    • Мэцью Кот (Matthew Kott) — гісторык, даследчык Балтыйскага рэгіёну, узнагороджаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за шматгадовую працу па даследаванні і папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў свеце.
    • Ёнатан Шахт Галінг Нільсэн (Jonathan Schacht Halling Nielsen) — дацкі юрыст і грамадскі дзеяч, узнагароджаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за шматгадовую падтрымку беларускай супольнасці і працу па папулярызацыі Беларусі ў свеце.
    • Надзея Нортан — беларуская грамадская дзяячка і даследчыца, адзначаная медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за шматгадовую грамадска-палітычную і культурніцкую працу на карысць Беларусі.
    • Браян Фіцпатрык (Bri­an Fitz­patrick) — амерыканскі палітык, кангрэсмен ад першай выбарчай акругі штата Пенсільванія, адзначаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за шматгадовую падтрымку змагання беларусаў за свабоду і дэмакратыю;
    • Павел Шаўцоў — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат, які на працягу дзесяцігоддзяў падтрымлівае беларускія культурныя і грамадскія ініцыятывы ў Вялікабрытаніі. Узнагароджаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за працу па захаванні і развіцці беларускай культурнай спадчыны.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.