• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гаварыць і пісаць пра людзей без стэрэатыпаў: абноўлены медыягайд About People

    Каманда праваабарончай ініцыятывы Jour­nal­ists for Tol­er­ance (J4T) абнавіла анлайн-рэсурс About Peo­ple — унікальны гайд, які дапамагае журналіст:кам, рэдакцыям і ўсім, хто стварае кантэнт, рабіць гэта этычна і інклюзіўна.

    About Peo­ple — гэта практычны медыядаведнік, у якім сабраныя актуальныя і зразумелыя рэкамендацыі пра тое, як прафесійна і з павагай да людзей расказваць пра розныя групы грамадства.

    Гэты інтэрактыўны інструмент дапамагае хутка знаходзіць дакладныя фармулёўкі, не дапускаць тыповых памылак і ўпэўнена працаваць з адчувальнымі тэмамі.

    З моманту папярэдняга абнаўлення рэсурсу ў 2020 годзе моўныя стандарты і кантэкст асвятлення тэм, звязаных з уразлівымі групамі, прыкметна змяніліся. Таму каманда J4T перагледзела і актуалізавала змест About Peo­ple, а таксама абнавіла кантакты эксперт:ак і профільных арганізацый, да якіх можна звярнуцца па каментар або кансультацыю па адчувальных тэмах.

    У абноўленай версіі — больш зручнай і насычанай кантэнтам — ёсць канкрэтныя рэкамендацыі па працы з 10 ключавымі тэмамі, у тым ліку: ЛГБТК-людзьмі і трансгендарнымі людзьмі, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, ромамі і людзьмі старэйшага ўзросту.

    Для больш глыбокага паглыблення ў інклюзіўную тэматыку About Peo­ple прапануе чатыры фарматы:

    Карткі — хуткія і наглядныя падказкі перад публікацыяй, каб пісаць дакладна і без памылак.

    Тэсты — просты спосаб праверыць і замацаваць веды на практыцы.

    Бібліятэка — даследаванні, артыкулы, даведачныя матэрыялы для паглыблення ў тэму.

    Кіназала — падборка відэа і фільмаў, якія дазваляюць лепш зразумець кантэкст і досвед розных людзей.

    Усе матэрыялы падрыхтаваныя ў партнёрстве з вядучымі арганізацыямі, якія працуюць з пытаннямі інклюзіі. Аўтары абапіраліся на іх досвед, тэрміналогію і экспертызу, каб рэкамендацыі былі актуальнымі і прафесійнымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.