• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) заклікала неадкладна вызваліць беларускага журналіста Кірыла Пазняка і яго дачку Яніну Пазняк. Пра гэта паведамляе Telegram-канал RSF.

    «RSF асуджае прысуд да 3,5 года пазбаўлення волі, вынесены журналісту Кірылу Пазняку, заснавальніку выдання Plat­form 375, якое рэжым прызнаў «экстрэмісцкім». Яго дачка Яніна Пазняк таксама знаходзіцца ў зняволенні за стварэнне Tik­Tok-акаўнта гэтага медыя. Яны павінны быць неадкладна вызваленыя», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

    Справа Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны Пазняк

    Кірыла Пазняка і яго дачку Яніну Пазняк затрымалі 3 верасня 2025 года. Іх вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў: 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» і 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

    4 верасня, YouTube-канал «Платформа 375» быў  абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем», Кірыл Пазняк быў названы датычным да гэтага рэсурсу.

    Рашэнне прызнаць «Платформу 375» «экстрэмісцкім фармаваннем» прыняў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі. З таго ж дня рашэнне набыло моц.

    У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС Беларусі інфармацыя пра канал з’явілася 11 верасня.

    YouTube-канал «Платформа 375» быў зарэгістраваны ў красавіку 2021 года. У 2021–2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, якія вымушана з’ехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТБ), Юрыя Цераха («СБ. Беларусь сегодня») — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур ByPol) і Дзяніса Дудзінскага (тэлевядоўца, шоўмэн) — у Варшаве.

    17 верасня 2025 года праваабарончая супольнасць прызнала журналіста Кірыла Пазняка палітычным зняволеным. 23 студзеня 2026 года праваабарончая супольнасць Беларусі заявіла аб прызнанні палітычнай зняволенай дачкі журналіста Яніны Пазняк.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.