• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады імкнуцца знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі. Зварот БАЖ

    Улады Беларусі працягваюць жорсткі наступ на журналістаў і медыя,  фактычна ставячы незалежную журналістыку ўнутры краіны на мяжу знішчэння.

    Толькі за апошні час сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў рэгіянальных выданняў «Інфа-Кур’ер» (г. Слуцк) і «Рэгіянальная газета» (г. Маладзечна), была забраная тэхніка і дакументы, а рэдактары выданняў апынуліся за кратамі. У выніку яшчэ два рэгіянальныя медыі вымушаны прыпыніць працу. 

    Напярэдадні Дня свабоды прэсы пад пераслед трапіла выданне Intex-press (г. Баранавічы), матэрылы сайта і сацсетак якога 29 красавіка ўлады прызналі эктрэмісцкімі. А нацыянальнае выданне «Народная воля» вымушана прыпыніць выхад PDF-версіі з‑за эканамічнай блакады.

    На раніцу 3 траўня 2023 года 33 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя знаходзяцца ў турмах і ізалятарах Беларусі.

    У падтрымку нашых калег БАЖ абвяшчае акцыю «Марафон салідарнасці». Як  напамін усяму свету пра тое, што ў Беларусі знішчаецца вольнае слова, а журналісты плацяць сваёй свабодай за тое, што чэсна і прафесійна выконвалі сваю працу.

    Акцыя сімвалічна стартуе 3 траўняі. БАЖ ладзіць яе ў Вільнюсе супольна з Літоўскім саюзам журналістаў. Мы нагадваем беларускай ўладзе: журналісты — не злачынцы. Без вольнай прэсы не можа быць вольнага грамадства. Патрабуем вызвалення нашых калег!

    Заклікаем журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі  свету, вядомых паблічных асобаў далучыцца да акцыі і сваім аўтарытэтам паўплываць на вызваленне беларускіх журналістаў.

    Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!

    Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас baj@baj.by.

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Даследаванне БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара», 2026

    Даследаванне паказала, што ў 2026 годзе медыясупольнасць знаходзіцца ў стане працяглай адаптацыі да жыцця і працы па-за звыклым кантэкстам. Ключавымі патрэбамі становяцца фінансавая падтрымка, забеспячэнне стабільнай занятасці, доступ да прафесійнага развіцця, псіхалагічная падтрымка і стварэнне ўмоў для сацыяльнай інтэграцыі.  Спампаваць у выглядзе pdf-файла
    28.04.2026
    Акцэнты

    Індэкс свабоды слова-2026. Сітуацыя — найгоршая за апошнія 25 гадоў

    Беларусь звыкла займае месца ў апошняй дваццатцы рэйтынгу — 165‑е. За год краіна паднялася на адну прыступку, але не з прычыны нейкіх паляпшэнняў у медыйнай сферы — некаторыя з суседзяў-аўтсайдараў «апярэдзілі» ў пагаршэннях.
    30.04.2026

    У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

    06.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.