Анджэй Пачобут: Словы сапраўды маюць значэнне
З’явілася першае пасля вызвалення відэа з журналістам Анджэем Пачобутам. Ён звярнуўся да чытачоў Gazeta Wyborcza, дзе доўгі час працаваў карэспандэнтам у Беларусі.

Скрыншот відэа
«Дарагія, гады працы ў Gazeta Wyborcza, калі я апісваў падзеі ў Беларусі, а таксама ў іншых постсавецкіх краінах, мяне прывучылі да павагі і асцярожнага стаўлення да слова.
А словы сапраўды маюць значэнне, нягледзячы на тое, што мы жывём у часы, калі словы, і нават палітычныя перакананні, можна вельмі лёгка змяніць, і іх часта змяняюць.
Гэта рэчы ўпартыя, і ёсць людзі ўпартыя. І я жадаю ўсім вам упартасці ў тым, што вы робіце і ў што верыце», — сказаў Анджэй Пачобут.
На пытанне намесніка галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza Барташа Вяліньскага пра здароўе, Анджэй Пачобут адказаў: «Ну дай божа. Дактары кажуць, што неяк трымаюся. Лепей, чым я меркаваў».
Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца
Анджэй Пачобут быў вызвалены 28 красавіка пасля 5 гадоў за кратамі.
На дзяржаўнай мяжы паміж беларускім і польскім бакамі адбылася «аперацыя па абмене затрыманымі асобамі па формуле «пяць на пяць»».
@bajmedia