• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік

    «Белсат TV» цяпер можна глядзець праз спадарожнікавы пакет Svo­bo­da Satel­lite. «Для многіх беларусаў гэта значыць вельмі простую рэч: доступ да незалежнай інфармацыі без VPN, без абыходу блакіровак і без лішніх рызык. Гэта мае вялікае значэнне», — падкрэсліла галоўная рэдактарка тэлеканала Аліна Коўшык.

    Белсат мікрафон

    Праз сканчэнне тэрміна пагаднення аб трансляцыі з сярэдзіны жніўня «Белсат»  пяройдзе з цяперашняга спадарожніка Astra на новы — Hot Bird. У Еўропе ён ахоплівае 18 мільёнаў хатніх гаспадарак.

    Ужо з чэрвеня тэлеканалы «Белсат», «Вот Так» і «Слава» ўвайшлі ў бясплатны спадарожнікавы пакет Svo­bo­da Satel­lite ад арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». Гэты пакет транслюецца праз спадарожнік Hot Bird на пазіцыі 13E.

    «Калі вы ўжо глядзіце нас праз спадарожнік, не хвалюйцеся — у большасці выпадкаў дастаткова будзе проста пераналадзіць абсталяванне. Калі ж толькі плануеце падключэнне, зрабіць гэта таксама нескладана і не надта дорага.
    Добрая навіна яшчэ і ў тым, што Hot Bird пакрывае ўсю Беларусь, усю Еўропу і вялікую частку суседніх рэгіёнаў. Таму глядзець «Белсат» змогуць беларусы і дома, і за мяжой», — дадае спадарыня Коўшык.
    Новыя параметры для прагляду праграм: Спадарожнік: Hot Bird 13.0 E Частата: 10 949 МГц Палярызацыя: вертыкальная SR: 27500 Ксім/с FEC: 2/3 Мадуляцыя: DVB‑S2/8PSK.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.