• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская выступае ў Стакгольме з партрэтам палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша

    11 траўня Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у сталіцы Швецыі. Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі з’явілася на публіцы ў Стакгольме з тэчкай, на якой замацаваны партрэт журналіста-палітвязня Ігара Ільяша.

    Святлана Ціханоўская Ігар Ільяш

    Святлана Ціханоўская з партрэтам Ігара Ільяша. Фота: афіцыйны Telegram-канал Святланы Ціханоўскай

    Пра гэта паведамляе афіцыйны Tel­egam-канал Святланы Ціханоўскай. І нагадвае, што дадзены партрэт Ігара Ільяша палітыку перадала жонка палітвязня Кацярына Андрэева. Тое адбылося ў Варшаве падчас спецыяльнага паказу фільма «Пад шэрым небам», сюжэт якога пабудаваны на гісторыі сужанцаў.

    Ігар Ільяш быў затрыманы ў Мінску 22 кастрычніка 2024 года. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч 1 і 2 арт. 361–4 КК) і дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369–1 КК).

    16 верасня 2025 года суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Кацэр прызнаў Ігара Ільяша вінаватым і прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама суддзя Кацэр прызначыў сплаціць на карысць дзяржавы штраф памерам 100 базавых велічынь (4200 рублёў).

    22 лістапада 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Ільяша палітычным вязнем.

    5 снежня 2025 года імя і прозвішча Ігара Ільяша з’явілася на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў пераліку асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Там жа пазначана, што журналіст «адбывае пакаранне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.