• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google пачала разгортваць пошукавых агентаў, якія манітораць інтэрнэт за вас 24/7

    На травеньскай канферэнцыі I/O 2026 Google прадставіла пошукавых агентаў, якія працуюць у фонавым рэжыме кругласутачна. Цяпер кампанія пачала даваць доступ да першых такіх інфа-агентаў AI Mode для падпісчыкаў тарыфу AI Ultra, піша 9to5Google.

    Гэтыя агенты самастойна аналізуюць блогі, навіны, сацсеткі, а таксама фінансавыя, спартыўныя і гандлёвыя пляцоўкі з абнаўленнямі ў рэальным часе, каб адсочваць любыя змены па канкрэтным запыце карыстальніка. На выхадзе ён атрымлівае гатовае рэзюмэ і магчымасць адразу перайсці да дзеянняў.

    Напрыклад, агенту можна задаць патрабаванні да арэнднай кватэры — і ён імгненна дашле апавяшчэнне, як толькі на рынку з’явіцца адпаведны варыянт. Або можна папрасіць паведаміць, калі нехта з вашых любімых спартсменаў анансуе новы мерч.

    Галоўная фішка пошукавых агентаў — імгненная рэакцыя. Яны дасылаюць абнаўленні адразу, як толькі інфармацыя з’явілася ў сетцы.

    Гэта робіць іх значна хутчэйшымі за звычайныя запланаваныя дзеянні ў дадатку Gem­i­ni, якія спрацоўваюць не часцей за раз на дзень, або ў Gem­i­ni Spark з інтэрвалам праверкі кожныя 15 хвілін.

    Інфа-агенты ўжо даступныя падпісчыкам Google AI Ultra за $100 або $200 у месяц на ўсіх мовах і ва ўсіх краінах, дзе працуе AI Mode. Каб запусціць агента, дастаткова дадаць у промпт фразы накшталт «трымай мяне ў курсе наконт…» або «папярэдзь мяне, калі…». Да больш танных тарыфаў Google AI Pro пошукавыя агенты дойдуць ужо летам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.