• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: акаўнты Аляксея Дзікавіцкага ў Instagram і Кацярыны Ерусалімскай у Threads

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    журналісты Ерусалімская і Дзікавіцкі ў экстэмісцкім спісе РБ

    Кацярына Ерусалімская, Аляксей Дзікавіцкі

    У пералік забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў уключылі акаўнт «Екатерина Ерусалимская» ў сацыяльнай сетцы Threads (ідэнтыфікатар @jerusalimskaja). Рашэнне прызнаць яго змест «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 15 траўня 2026 года.

    Кацярына Ерусалімская — беларуская журналістка, вядоўца Malan­ka Media і Bel­sat.

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і змест Insta­gram-акаўнта «dzikaw­ic­ki» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/dzikawicki). Рашэнне прыняў 15 траўня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

    Акаўнт належыць Аляксею Дзікавіцкаму — журналісту, які шмат гадоў прапрацаваў на тэлеканале «Белсат», быў намеснікам яго дырэктара, а таксама выконваў абавязкі кіраўніка тэлеканала. Цяпер Дзікавіцкі – кіраўнік праекта Belarus Tomor­row.

    Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі, па стане на 19 траўня 2026 года складаецца з 2177 старонак і ўтрымлівае тысячы пазіцыяў, сярод якіх — СМІ, кнігі, акаўнты ў сацыяльных сетках журналістаў, пісьменнікаў, дзеячаў у розных сферах і да т. п.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.