• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі сайт інфармацыйнага праекта Voice of Belarus

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 ліпеня зноў папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Voice of Belarus у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Фота: pexels.com

    У яго ўнеслі інтэрнэт-сайт Voice of Belarus (ідэнтыфікатар https://www.voiceofbelarus.com). Рашэнне пра гэта прыняў 7 ліпеня 2026 года суд Полацкага раёна і горада Полацка Віцебскай вобласці.

    Voice of Belarus — гэта міжнародны валанцёрскі інфармацыйны праект, створаны ў ліпені 2020 года падчас масавых пратэстаў, каб даносіць праўду пра падзеі ў Беларусі. Валанцёры праекта аператыўна перакладаюць матэрыялы незалежных беларускіх медыяў і праваабаронцаў  на замежныя мовы. Дзякуючы гэтаму палітычнае і сацыяльнае жыццё Беларусі застаецца ў міжнародным парадку дня. Раней – у лютым 2024 года –  па рашэнні суда Лідскага раёна Гродненскай вобласці «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй былі прызнаны акаўнты праекта ў Insta­gram, Face­book і Youtube-канал Voice_of_Belarus.

    У Рэсубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама ўнеслі акаўнт Anna Kra­suli­na у Threads (ідэнтыфікатар  @hanna.krasulina). Адпаведнае рашэнне было прынята судом  Мінскага раёна  Мінскай вобласці10 ліпеня 2026 года.  Гэта акаўнт Ганны Красулінай, прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай.

    Паволе рашэнняў суда Заводскага раёна  Мінска ад 2 ліпеня 2026 года у «экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі ўключылі 9 кніг, у тым ліку друкаваныя выданні, якія выйшлі ў вадывецтве Радыё Свабодная Эуропа/ Радыё Свабода. Гэта кніга Вінцука Вячоркі «Не сьмяшыце мае прыназоунікі» і зборнік «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.