• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопіс

    У сеціве з’явіўся сайт «Карона Вітаўта» — новы онлайн-часопіс, прысвечаны гісторыі Беларусі. На ім плануюць штотыднёва публікаваць новыя матэрыялы. Імёны заснавальнікаў і аўтараў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.

    карона Вітаўта

    Скрыншот сайта

    Выданне даступнае на беларускай і рускай мовах. Зараз на сайце каля 20 артыкулаў, якія ахопліваюць перыяд ад Вялікага Княства Літоўскага да XX стагоддзя.

    Рэдакцыя заклікае распаўсюджваць веды пра беларускую гісторыю і папулярызаваць яе сярод шырокай аўдыторыі.

    Сярод публікацый — матэрыял пра Ганну Кейстутаўну, жонку Вітаўта, якая адыгрывала важную ролю ў дыпламатычных адносінах з Тэўтонскім ордэнам. Іншы артыкул прысвечаны экзатычным забавам уладароў: напрыклад, утрыманню львоў і іншых жывёл у звярынцах ВКЛ.

    Таксама чытачы могуць даведацца, як прадукцыя з беларускіх земляў атрымлівала ўзнагароды на міжнародных выставах у XIX стагоддзі, і пра гісторыю з спадчынай Тадэвуша Касцюшкі, якую яго родзічы не далі выкарыстаць на вызваленне рабоў у ЗША.

    Асобны раздзел прысвечаны гістарычным асобам — ад Міндоўга і Францішка Папроцкага да Міхала Клеафаса Агінскага і іншых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.