• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гонар. Мужнасць. Свабода. Адкрытая сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні (3 ліпеня, 18:00)

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з Кацярынай Андрэевай у Вільні. Журналістка раскажа пра свой турэмны досвед, досвед трываласці, падзеліцца не расказанымі раней гісторыямі, а таксама адкажа на пытанні калег.

    Кацярына Андрэева — беларуская журналістка, палітзняволеная, вядомая сваёй працай у якасці журналісткі-расследвальніцы і карэспандэнткі тэлеканала «Белсат». Атрымала шырокую міжнародную вядомасць пасля свайго затрымання падчас асвятлення пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Правяла за кратамі болей за 5 гадоў.

    Яе імя стала сінонімам бясстрашнасці і вернасці прафесійнаму абавязку. Жанчына, якая абрала цярністы шлях казаць праўду замест камфорту маўчання. Сваёй нязломнасцю Кацярына перакрэсліла ўсю моц рэпрэсіўнай машыны, давёўшы, што жанчына з камерай і блакнотам можа быць мацнейшай за цэлую сістэму.

    За сваю прафесійную дзейнасць спадарыня Кацярына ўзнагароджаная званнем «Журналіст года» ад беларускай праваабарончай супольнасці (2020); прэміяй «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021); польскай прэміяй імя Дарыюша Фікуса за мужнасць у журналістыцы (2021); нямецкай прэміяй за свабоду і будучыню СМІ (Leipzig Media Prize, 2021); міжнароднай прэміяй Free Media Awards ад фондаў Fritt Ord і ZEIT-Stiftung (2021); амерыканскай прэміяй за справядлівасць для жанчын-журналістак (Wal­lis Annen­berg Jus­tice for Women Jour­nal­ists Award, 2021); вышэйшай узнагародай Рады БНР — Медалём Ордэна Пагоні (за асаблівыя заслугі перад беларускім народам) і іншымі ўзнагародамі.

    Дзе і калі: 3 ліпеня, пятніца, 18:00 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20). Уваход вольны.

    Муж Кацярыны журналіст Ігар Ільяш па-ранейшаму знаходзіцца ў турме ў Беларусі, як і 20 іншых прадстаўнікоў і прадстаўніц айчынных медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.