• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі (дэдлайн — 15 верасня)

    Visu­al­is­ing Spa­tial­i­ty, Explor­ing Com­mon­al­i­ties — гэта анлайн-школа фатаграфіі для аўтараў(-ак), якія хочуць развіваць працу з партрэтам, святлом, этычнай дакументальнай практыкай, інтэрв’ю і візуальным сторытэлінгам. Навучанне і стварэнне новай працы будуць ісці паралельна, а вынікам стане супольны фотапраект і публікацыя з гісторыямі і здымкамі з усіх шасці краін.

    Для каго: фатографы і фатографкі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Ад кожнай краіны абяруць па 2 фатографы(-кі).

    Падавацца можна, калі вы:

    • Маеце базавыя навыкі ручной фатаграфіі і ўпэўнена працуеце з ручнымі наладамі камеры — дыяфрагмай, вытрымкай і ISO;
    • Ужо зрабілі хаця б адзін завершаны фотапраект — серыю, заданне або асабісты праект;
    • Маеце дастатковы ўзровень англійскай, каб удзельнічаць у прафесійнай размове, задаваць пытанні і атрымліваць крытычны фідбэк;
    • Маеце доступ да камеры з ручным кіраваннем, успышкі з сінхранізатарам і стойкі для святла — уласных, пазычаных або арандаваных;
    • Гатовыя самастойна фатаграфаваць паміж сесіямі і своечасова здаваць заданні;
    • Адкрытыя да эксперыментаў, ментарства і абмеркавання незавершанай працы.

    Фатаграфічная адукацыя або прафесійная кар’ера не абавязковыя, але патрэбная практыка, на якой можна будаваць далейшую працу.

    Тэма праграмы:

    Агульная тэма — прастора і месца: як культурныя прасторы адлюстроўваюць сацыяльныя, культурныя і палітычныя рэаліі рэгіёна і ўзаемадзейнічаюць з імі.

    Удзельнікі(-цы) будуць дакументаваць уплыў праектаў, падтрыманыя дацкімі партнёрамі ў рэгіёне, і даследаваць, як месцы і прасторы фармуюць наш досвед, супольнасці і спосабы бачання.

    Ментар: Mar­tin Thaulow — дацкі фатограф і візуальны мастак, заснавальнік Good Peo­ple ApS. Ён працуе з партрэтам, візуальнай журналістыкай і публічнымі выставамі пра дэмакратыю, грамадзянскую супольнасць і чалавечыя гісторыі. Сярод яго праектаў з Dan­ish Cul­tur­al Insti­tute — Arme­nia — Land­scapes of Mem­o­ries.

    Што будзе ў праграме:

    • 12 анлайн-сесій;
    • Індывідуальныя ментарскія сустрэчы паводле патрэбаў удзельнікаў(-ц);
    • Самастойная палявая праца;
    • Практыка партрэта і працы са святлом;
    • Этычная праца з уразлівымі людзьмі і супольнасцямі;
    • Інтэрв’ю і антрапалагічны падыход да дакументавання;
    • Структураванне і ўпарадкаванне візуальнага матэрыялу;
    • Абмен фідбэкам паміж удзельнікамі(-цамі).

    Кожны модуль будзе мець канкрэтнае вузкае заданне.

    Прапануецца:

    • Фінансавая падтрымка ў форме аднаразовай выплаты для палявой працы;
    • Супольная публікацая.

    Арганізатары пазначаюць, што ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць мець shared usage rights на фота разам з Dan­ish Cul­tur­al Insti­tute. Таксама абяцаецца належнае пазначэнне аўтарства пры будучым выкарыстанні або згадванні здымкаў.

    Мова: усе сесіі, ментарства і фідбэк будуць праходзіць па-англійску, без перакладу.

    Даты праграмы: сярэдзіна верасня — канец лістапада 2026.

    Інфасесія: 9 верасня, 17:30–19:30 CEST, анлайн. Рэгістрацыя на інфасесію

    Дэдлайн: 15 верасня, 23:59 CEST.

    Арганізатары: Dan­ish Cul­tur­al Insti­tute, ICON× і New Democ­ra­cy Fund.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.