Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга? (дэдлайн — 14 жніўня)
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Арганізатары абязаюць распавесці, як зрабіць голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму і як жывыя чалавечыя кантакты ўзмацняюць каманду. Удзельнікаў навучаць будаваць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках і дапамогуць закласці аснову асабістага брэнда.
Спікеркі і спікеры:
Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасьцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Prastora.
Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу.
Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa
Калі: 21–22 жніўня
Дэдлайн падачы заявак:
Варшава — 19 жніўня, 12:00 CET
Іншыя гарады — 14 жніўня, 12:00 CET
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
Праграма:
21 жніўня (пятніца) | «Асабісты брэнд як “дзверы”: як прывесці людзей на свой голас?»
да 14:00 — Заезд удзельніц і ўдзельнікаў
14:00 – 14:30 — Вітальны буфет
14:30 – 15:00 — Lidership first: чаму іначай асабісты брэнд працаваць не будзе? (Антон Раднянкоў)
15:00 – 16:00 — Як асабісты брэнд фаўндараў узмацняе вашы праекты і каманды. Ці можа жывы чалавечы кантакт выратаваць нас у часы штучнага інтэлекту і думскролінгу? (Анастасія Рагатко)
16:00 – 16:15 — Кава-паўза
16:15 – 18:00 — Разбіраемся, на чым будаваць прысутнасць у сацыяльных сетках, ствараем аснову вашага асабістага брэнда. (Анастасія Рагатко)
18:00 – 19:00 — Нефармальны нетворкінг
22 жніўня (субота) | «Супольнасць як драйвер роста: калі, хто і навошта?»
да 09:00 — Сняданак у гатэлі
09:30 – 10:00 — Прывітальная кава
10:00 – 12:00 — Як зрабіць так, каб ваша супольнасць задавала рытм жыцця ў горадзе? (Кацярына Дошчачка)
12:00 – 12:15 — Кава-паўза
12:15 – 13:30 — Практыка: збіраем ядро вашай супольнасці і вызначаем першыя крокі. (Кацярына Дошчачка)
13:30 – 14:00 — Q&A і абмеркаванне вынікаў практычнай працы. (Кацярына Дошчачка)
14:00 – 15:00 — Буфет з закускамі, нефармальны нетворкінг
пасля 15:00 — Ад’езд удзельніц і ўдзельнікаў
Звярніце ўвагу, арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі, а для іншагародніх таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.
@bajmedia