Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.

21 жніўня 2026 года сустрэнемся ва ўтульнай сядзібе пад Вільняй, каб выдыхнуць, пагутарыць, паэксперыментаваць і знайсці разам тое, на чым трымаемся.
Што вас чакае?
- Бінга «Знайдзі сваіх»
- Медыяэкспедыцыя — камандныя прыгоды з місіямі, нечаканымі адкрыццямі і стварэннем мапы новых сувязяў у нашай супольнасці
- Пераналадка — квэст пра новыя рэаліі ў эміграцыі і тое, што дапамагае нам рухацца далей
- Майстар-клас па калажы «Як распавядаць гісторыі без словаў» — разам створым візуалы ў знак салідарнасці з калегамі і каляжанкамі, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні
- Нефармальная камунікацыя: вечаровае вогнішча і выдатная атмасфера.
Калі: 21 жніўня (пятніца) 2026 года.
Месца: аграсядзіба пад Вільняй (Літва). Будзе арганізаваны сумесны даезд з Вільні.
Удзел бясплатны.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі не пазней 10:00 панядзелак, 10 жніўня (гэта зойме каля 2 хвілін).
Арганізатары кампенсуюць удзельнікам і ўдзельніцам з іншых краінаў праезд наземным транспартам да/з Вільні і пражыванне на адну ноч. Але колькасць такіх месцаў абмежаваная. Падчас адбору перавага будзе ў тых, хто зарэгіструецца раней.
@bajmedia