• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускае «Радыё Рацыя» шукае супрацоўнікаў на Падляшшы

    Беларускае «Радыё Рацыя» шукае журналістаў-фрылансераў у Польшчы на Бельскі, Гайнаўскі і Сямятыцкі паветы.

    Патрабаванні:

    • веданне беларускай і польскай моваў;
    • мабільнасць і аператыўнасць;
    • заангажаванасць у жыццё беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы;
    • веды пра грамадска-палітычную і культурную сітуацыю на Падляшшы;
    • цікавасць да беларускай інфармацыйнай павесткі;
    • жаданне працаваць журналістам-радыйшчыкам.

    Пажадана:

    • досвед працы журналістам, асабліва на радыё;
    • уменне ставіць пытанні;
    • уменне рабіць мантаж, апрацоўку гуку, фатаграфаць;
    • мець свой сродак транспарту;
    • грамадзянства Польшчы або іншай краіны Еўразвязу.

    Працадаўца забяспечыць прылады для працы, а таксама абяцае стварыць магчымасці для прафесійнага навучання.

    Каб адгукнуцца на вакансію, пішіце на пошту info@racyja.com ці pd@racyja.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.