Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку
Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку з магчымасцю наступнага працаўладкавання.

Фота: Markus Winkler / pexels.com
Абавязкі:
- удзел у падрыхтоўцы расследаванняў;
- OSINT-даследаванні і праца з адкрытымі крыніцамі;
- пошук і аналіз даных, у тым ліку ў спецыялізаваных базах;
- аналіз фінансавых і мытных дакументаў;
- пошук экспертаў і герояў, правядзенне інтэрв’ю;
- праца ў рэжыме шматзадачнасці;
- планаванне і прыярытэтнасць уласнага часу;
- адказны падыход да задач і дэдлайнаў.
Патрабаванні:
- досвед працы ў журналістыцы, перавагай будзе досвед у расследаваннях, стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў;
- уменне працаваць з вялікім аб’ёмам даных;
- разуменне фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці;
- пісьменная вусная і пісьмовая мова (руская і беларуская мовы);
- веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй за B1;
- крытычнае мысленне;
- развітыя аналітычныя і даследчыцкія навыкі;
- цікавасць да тэматыкі расследавальніцкай журналістыкі і працы БРЦ;
- здольнасць хутка вучыцца.
Умовы:
- навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў і навучальных матэрыялаў, падтрымка рэдактараў;
- удзел у рэзанансных расследаваннях;
- магчымасць наступнага працаўладкавання па выніках стажыроўкі і падтрымка далейшага развіцця;
- навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц;
- стабільны заробак.
Як падаць заяўку
Калі вы хочаце займацца расследаваннямі, адпраўце на адрас yana@investigatebel.org
- рэзюмэ;
- прыклады работ;
- кароткі матывацыйны ліст (чаму хочаце працаваць у БРЦ, якія ў вас ёсць навыкі і досвед, карысныя для падрыхтоўкі расследаванняў, і якія навыкі вы хацелі б развіць).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў