• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнтр новых ідэй шукае PR & SMM Manager (дэдлайн — 10 траўня)

    У каманду Цэнтра новых ідэй патрабуецца PR & SMM-менеджарка ці менеджар на поўны працоўны дзень. 

    Цэнтр новых ідэй

    Фота: з сайта Цэнтра новых ідэй

    Каго шукаюць

    • Хто жадае кіраваць камунікацыямі ў некалькіх розных брэндах.
    • Цэніць крэатыўнасць і стыль. 
    • Разумее, што AI непазбежны і выкарыстоўвае яго магчымасці ў працы.
    • Ведае, што светлая будучыня не наступіць сама — мы самі яе створым.

    Што трэба рабіць

    • Распрацоўваць камунікацыйную стратэгію, пазіцыянаванне і ToV некалькіх брэндаў. 
    • Фарміраваць кантэнт-план, весці і развіваць сацыяльныя сеткі (Insta­gram, Telegram, Face­book, LinkedIn). 
    • Выбудоўваць сістэмную працу з медыямі: распаўсюд даследаванняў, запрашэнні на івэнты, спецпраекты. 
    • Адказваць за запуск адукацыйных праграм і івэнтаў — ад анонса да набору заявак. 
    • Выпускаць кантэнт (артыкулы, даследаванні, анонсы) на сайце ЦНІ. 
    • Наладжваць таргетаваную рэкламу і аналізаваць вынікі кампаній. 
    • Ствараць візуалы для штодзённых публікацый (напрыклад, з дапамогай Claude Design)

    Чаго чакаюць працадаўцы

    • Досвед працы ў PR, крэатыўных або рэкламных агенцыях ад 3 гадоў. 
    • Выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай. 
    • Валоданне англійскай мовай не ніжэй за B1. 
    • Уменне весці 2–3 праекты адначасова, пераключацца паміж кантэкстамі і спакойна ўспрымаць невызначанасць.

    Значнымі перавагамі будуць:

    • Базавыя навыкі ў дызайне ці відэапрадакшане. 
    • Вопыт працы з EU-fund­ed праектамі. 
    • Пражыванне ў Варшаве.

    Ад каманды:

    • Магчымасць працаваць з офіса ў цэнтры Варшавы. 
    • Амбітная, але падтрымліваючая каманда.

    Тэставае заданне

    Тэставае заданне дапаможа камандзе зразумець, як кандыдат думае, якія ідэі прапануе і як падыходзіць да планавання і рэалізацыі камунікацый.

    #1. Трэба падрыхтаваць публікацыі і прыклад візуала  ў Telegram, Insta­gram, LinkedIn Цэнтра новых ідэй пра даследаванне

    #2. Трэба прапанаваць кароткую стратэгію прасоўвання і ствары абвесткі і прыклад візуала пра набор удзельніц і ўдзельнікаў на адукацыйную праграму.

    Калі зацікавіла вакасія – дасылайце тэставае заданне ў форму. 

    Заяўкі будуць разглядацца па 10 траўня ўключна.

    Карысныя спасылкі: Сайт Цэнтра новых ідэй, Telegram, Insta­gram, Face­book, LinkedInХ

    Па усіх пытаннях звяртайся на info@newideas.center.

    Звярні ўвагу: Цэнтр новых ідэй прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі. Калі ласка, улічвайце гэта, прымаючы рашэнне аб падачы заяўкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.