• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    DW Academie шукае фасілітатара для арганізацыі заняткаў па ШІ ў медыя (дэдлайн — 13 ліпеня)

    DW Acad­e­mie адкрыла вакансію фасілітатара для распрацоўкі і правядзення групавых заняткаў падчас семінара ў Капенгагене ў жніўні 2026 года.

    Фота: Flo­ri­an Görn­er / DW

    Шукаюць дасведчанага калегу, які будзе весці дынамічныя групы на варкшопе па ШІ ў медыя. На трохдзённую сустрэчу прыедуць эксперты па штучным інтэлекце і медыяінавацыях з Усходняй Еўропы і Заходніх Балкан.

    Што трэба рабіць:

    • распрацоўка і правядзенне групавых сесій на 3‑дзённым стартавым семінары і азнаямленчай паездцы ў Капенгаген (жнівень 2026);
    • фасілітацыя работы сеткі экспертаў з Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Заходніх Балкан;
    • забеспячэнне прадуктыўнага, звязнага і энергічнага фармату;
    • падрыхтоўка сесій, звязаных з візітамі ў медыяарганізацыі, civic tech-каманды, інавацыйныя студыі і культурныя ўстановы.

    Патрабаванні:

    • досвед фасілітацыі групавых сесій і варкшопаў;
    • уменне ствараць энергічную і прадуктыўную атмасферу ў міжнароднай камандзе;
    • разуменне медыя- або тэхналагічнага сектару — перавага;
    • вольная англійская мова.

    Умовы:

    • кароткатэрміновы кантракт;
    • афлайн у Капенгагене (жнівень 2026):
    • аплата паводле дамоўленасці

    Дэдлайн: 13 ліпеня 2026 года.

    Заяўкі можна дасылаць на адрас: dw-akademie.ai-innovations-europe@dw.com

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ПРА ВАКАНСІЮ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.