• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль фатаграфіі ў Лодзі (дэдлайн — 24 лістапада)

    FOTOFESTIWAL — міжнародны фестываль фатаграфіі ў Лодзі запрашае фатографаў і фотамастакоў прадставіць свае працы. Няма тэматычных, узроставых і рэгіянальных абмежаванняў, галоўнае — смелае бачанне праекта.

    Фестываль адбудзецца у чэрвені 2025 года ў Лодзі (Польшча).  З ліку прадстаўленых праектаў журы абярэ шэсць, якія будуць прэзентаваныя ў выглядзе выставы.

    Праекты павінны ўключаць ад 10 да 20 фота. Кожны ўдзельнік можа падаць да двух праектаў.

    Што атрымліваюць выбраныя аўтары:

    • выстава падчас FOTOFESTIWAL у Лодзі (больш за 20 000 гледачоў);
    • ганарар 400 еўра;
    • пражыванне на асноўны ўік-энд адкрыцця фестывалю;
    • кампенсацыя выдаткаў на праезд да 300 еўра;
    • бюджэт вытворчасці выставы 500 еўра.

    Таксама арганізатары вылучаць як мінімум аднаго мастака на праграму FUTURES.FUTURES. Гэта еўрапейская фатаграфічная платформа, якая аб’ядноўвае сусветную фатаграфічную супольнасць для падтрымкі і развіцця прафесійнага развіцця маладых мастакоў па ўсім свеце.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак — 24 лістапада 2024 года.

    Дадатковыя пытанні накіроўвайце па адрасе opencall@fotofestiwal.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.