• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Gaude Polonia: стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Стыпендыя для творцаў з постсавецкіх краінаў, у тым ліку для фатографаў, рэжысёраў і крытыкаў.

    Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polo­nia на 2025 год.

    Праграма будзе рэалізоўвацца ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года, памер стыпендыі складзе 4500 злотых у месяц.

    На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:

    • кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку),
    • выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку),
    • ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу),
    • літаратура (уключаючы пераклад),
    • музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку),
    • тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы.

    Дэдлайн — 15 кастрычніка 2024 года.

    Падрабязна пра ўмовы ўдзелу чытайце тут

    Заяўку на атрыманне стыпендыі ад праграмы «Gaude Polo­nia» трэба падаць асабіста або даслаць поштай на адрас: Nar­o­dowe Cen­trum Kul­tu­ry, ul. Płoc­ka, 13, 01–231, Warsza­wa.

    Заяўка павінна змяшчаць як мінімум дзве рэкамендацыі ад аўтараў, прызнаных у дадзенай вобласці. Да дакументаў неабходна прыкласці флешку з музычнымі запісамі або партфоліо з творамі кандыдата.

    Праграма Gaude Polo­nia была распачатая ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязяў і будаванню добрых адносін паміж Польшчай і яе суседзямі (перш за ўсё з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і краін рэгіёна. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.