Грант для маладых дакументальных фатографак і небінарных творцаў у фатаграфіі (дэдлайн — 30 красавіка)
Magnum Foundation прымае заяўкі на Inge Morath Award — штогадовую ўзнагароду для падтрымкі доўгатэрміновага дакументальнага фотапраекта. Прыз заснаваны ў гонар фатографкі Magnum Photos Інге Морат.

Фатаграфія Самаі Абдэльрахман, лаўрэата прэміі Інге Морат 2025 года
Для каго: фатографкі і небінарныя творцы ў фатаграфіі, якія:
• маладзейшыя за 30 гадоў;
• працуюць у сферы дакументальнай фатаграфіі;
• маюць доўгатэрміновы праект у распрацоўцы або на этапе завяршэння.
Прапануецца:
• Галоўны грант 7 500 USD (каля 6 900 EUR) на завяршэнне праекта;
• Дадаткова 1 000 USD (каля 920 EUR).
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Інга Морат была фатографкай аўстрыйскага паходжання, якая амаль пяцьдзесят гадоў супрацоўнічала з Magnum Photos. Пасля яе смерці ў 2002 годзе быў створаны Фонд Інге Морат з абмежаванай па часе задачай кіравання спадчынай Морат і садзейнічання вывучэнню і ацэнцы яе ўкладу ў фатаграфію. Пасля закрыцця даследчага цэнтра ў 2014 годзе архіў Інге быў набыты бібліятэкай Бейнеке Ельскага ўніверсітэта, а набор арыгінальных адбіткаў Морат — Мастацкай галерэяй Ельскага ўніверсітэта, дзе яны цяпер даступныя для даследчыкаў.
Падрабязнасці ўмоў гранту тут.
@bajmedia