• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты ад National Geographic для кіраўнікоў праектаў (дэдлайн — 11 красавіка)

    Кіраўнікі праектаў, звязаных з экалогіяй, адукацыяй, даследаваннямі, старытэлінгам і тэхналогіямі, могуць падаць заяўкі на гэтыя гранты.

    Магчымыя праекты ўключаюць:

    • фота;
    • фільмы;
    • карты;
    • журналістыку і лічбавыя медыя.

    Nation­al Geo­graph­ic прымае заяўкі на гранты першага і другога ўзроўню.

    Праекты, адабраныя для грантаў першага ўзроўню, атрымаюць фінансаванне на суму да 20 000 долараў ЗША. Перавагу аддадуць тым удзельнікам, якія змогуць прадэманстраваць, як сяброўства ў супольнасці Explor­er Com­mu­ni­ty дапаможа станаўленню іх кар’еры.

    Гранты другога ўзроўню прызначаны для дасведчаных удзельнікаў, чые праекты змогуць аказаць адчувальны ўплыў. Пераможцы ў гэтай катэгорыі атрымаюць фінансаванне ў памеры да 100 000 долараў ЗША.

    Наступны дэдлайн — 11 красавіка 2024 года.

    Больш інфармацыі — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.