• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IFAE распачынае МедыяСнежань-2025 (першы занятак — 3 снежня)

    IFAE  запрашае на новы цыкл анлайн-заняткаў па розных аспектах журналістыкі і медыякампетэнцый. Першы занятак «Дзе шукаць тэмы журналісту?» адбудзецца 3 снежня.

    Заняткі разлічаныя як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто ўжо ў прафесіі і хоча ўдасканальваць свае кампетэнцыі. Усе вядоўцы – практыкуючыя рэдактары і рэдактаркі, эксперты і эксперткі з вялізным досведам працы.

    Тэмы заняткаў будуць звязаныя з пошукам цікавых тэмаў, правядзеннем інтэрв’ю, здымкай і мантажом відэа, стварэннем свайго брэнда ў сацсетках, выкарыстаннем штучнага інтэлекта.

    На першы занятак, які адбудзецца 3 снежня, можна рэгістравацца прама зараз.

    Тэма: Дзе шукаць тэмы журналісту?

    Калі: 3 снежня 2025 года, 18.00 (па Варшаве), 19.00 (па Вільні), 20.00 (па Мінску).

    Дзе: Z00m

    РЭГІСТРАЦЫЯ 

    Што будзе на занятку?

    • Патрэніруемся вылучаць з бягучай інфармацыйнай павесткі тэмы для матэрыялаў розных жанраў.
    • Навучымся шукаць «эксклюзіўныя» тэмы ў агульнадаступнай статыстыцы.
    • Ацэнім рызыкі пры пошуку тэм у чатах і сацсетках і зразумеем, як гэтыя рызыкі можна зменшыць.
    • Даведаемся, што такое кліч і як прымусіць яго працаваць. Разбяром удалыя і няўдалыя клічы.
    • Падумаем, як працаваць з «уваходнымі» тэмамі.
    • Адкажам на пытанне: ці этычна (і калі) ператвараць у тэму ўласны досвед?

    Хто праводзіць:

    Рэдактарка выдання MOST, экспертка са шматгадовым досведам журналісцкай і рэдактарскай працы.

    МедыяСнежань-2025 з’яўляецца часткай праграмы Школа журналістыкі IFAE.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.