• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.

    Праграма падтрымкі беларускіх медыяпраектаў і маладых журналістаў у выгнанні створана для тых, хто хоча ствараць якасную журналістыку, развіваць сваё медыя, хто ведае і адчувае, што цікава людзям у Беларусі. У межах праграмы будуць падтрыманыя праекты ў розных фарматах, адрасаваныя найперш беларусам унутры краіны.

    Падтрымка будзе выдаткоўвацца на конкурснай аснове. На яе могуць прэтэндаваць як ужо існуючыя праекты, так і абсалютна новыя. У камандзе павінна быць не менш за тры чалавекі.

    Асабліва вітаюцца жаночыя каманды, праекты з жанчынамі‑лідаркамі і праекты для жаночай аўдыторыі.

    Дзве ўмовы: 

    • Усе ўдзельнікі каманды павінны знаходзіцца па‑за межамі краіны на момант падачы заяўкі і рэалізацыі праекта.
    • Неабходна стварыць не менш за дзесяць публікацый у межах інкубатара — і трымаць тэмп.

    На рэалізацыю будзе выдаткавана паўгода.

    Бюджэт — да 3 400 еўра на праект. Кампактны, мэтавы грант на хуткі запуск і рэальныя вынікі.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Інкубатар ладзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў і The Free Media Cen­ter — некамерцыйная арганізацыя, створаная для падтрымкі медыя ў выгнанні, супрацьстаяння прапагандзе і дэзінфармацыі, а таксама для ўмацавання якаснай журналістыкі і свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Праграма праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.