• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на званне журналіста года ад One Young World

    One Young World прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе на званне маладога журналіста года. Удзельнічаць могуць прадстаўнікі медыяў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

    Кандыдаты павінны прадставіць доказы важнасці сваёй працы ў журналістыцы і таго, што гэтая праца аказала значны ўплыў. Таксама неабходна пацвердзіць сваю прыхільнасць да справы свабоды слова, думкі і выказвання, а таксама зацікаўленасць у выкарыстанні журналістыкі для рэалізацыі сацыяльных, эканамічных і палітычных правоў.

    Пераможца атрымае поўнасцю аплачаную паездку на саміт арганізацыі, які пройдзе з 3 па 6 лістапада 2025 года ў Мюнхене, Германія.

    Рэгістрацыя працягваецца

    Прэмія для маладых журналістаў года была заснаваная ў 2020 годзе з мэтай выяўлення і прасоўвання пяці самых уплывовых журналістаў свету. Сярод пераможцаў 2023 года — беларуская журналістка Ганна Любакова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.